Za darmo

Пастэга

Tekst
0
Recenzje
Oznacz jako przeczytane
Czcionka:Mniejsze АаWiększe Aa

Глава 6

Ёсць невялікая гайданка гэтай хаты-карабля, калі спрабаваць яго разгайдаць скачкамі, а наогул ён стабільны, як быццам убіты ў глебу…



Самае пацешнае – карціны. Сцены бярвеністага, воднага астрога, знявечаныя каравымі партрэтамі, нейкага мужыка ў аб'ёмным, скураным касцюме і з жоўтай бабачкай-зашмаргай пад горлам. Відаць, гэта нехта важны…



– Як думаеш, Аля, гэта і ёсць іх канцлер?



– Не ведаю, – сумным голасам адказала мая мілая сукамерніца.



– Давай пагутарым аб мастацтве, ну вось аб гэтых партрэтах, да прыкладу. Дарэчы, большасць так званых спецыялістаў па мастацтве нічога ў мастацтве не разумеюць, а толькі паслужліва клеяць ярлычкі, атрыманыя ад мінулых пакаленняў.



Аля прамаўчала, я працягнуў:



– Элітарнае мастацтва – друзлая матэрыя. Усякія там сімфоніі, пленэры скульптараў і карцінныя галерэі Шагала павінны існаваць, хоць сярэдняму грамадзяніну яны, па вялікім рахунку, не патрэбныя. Элітарнае мастацтва спажывае эліта, і яна ж рухае цывілізацыю наперад. Наўрад цi геніяльны інжынер натхніцца выглядам п'янага зборшчыка смецця, які заснуў на працоўным месцы. Верагоднее, што інжынера натхніць музыка, як спадара Эйнштэйна. А натхнёныя інжынеры вынаходзяць усякае, у тым ліку карыснае п'яным зборшчыкам смецця. Выходзіць, што і сімфоніі з карціннымі галерэямі патрэбныя зборшчыкам смецця, хоць яны пра гэта і не здагадваюцца. Людзей здзіўляе, што палатно з нейкімі плямамі каштуе мільён даляраў, але чамусьці не здзіўляе, што за пару пачкаў нарэзаных паперак можна купіць асабнячок, частку ляснога масіву ці нават цэлую жонку. Якая каштоўнасць не ўмоўная ў свеце, дзе паміраюць нават блакітныя кіты, не кажучы ўжо пра людзей і прусакоў.



Дзяўчына зноў нічога не сказала, хоць звычайна радавалася бліскаўкам маіх маляўнічых, мудрагелістых, манерных спічаў.



– Кінь, Аля! – пазначыў я сваю пазіцыю. – Не варта паддавацца засмучэнню!



– Гэта ты вінаваты, – панадлівая палонніца водных чалавечкаў усё ж зрабiла мне ласку.



– Ого, вось так, – я рагатнуў. – А хто папярэджваў цябе, што лепш не карыстацца Пастэга так часта?



– Не! Ты сказаў: «Я ніколі не карыстаўся ёй так часта». Гэта не папярэджанне аб тым, што нас можа закінуць да дзіўных, агрэсіўных істот.



«Мутабельны лобстар, яна мае рацыю».



– Я яшчэ ніколі не трапляў у іншыя рэальнасці, – сказаў я ўслых. – Але ты выкладаеш ісціну, Алюша! Аднак, для роспачы прычын няма, павер мне.



Дзяўчына маўчала. Я падышоў да яе і ўзяў яе за рукі. Яна не вырвала далоні, але вельмі сумна паглядзела на мяне сваімі прыгожымі, пяшчотнымі вачыма.



– Гэта наша кніга, Алюша. Мы тут рулім! – я стараўся гаварыць вельмі ўпэўнена. – Усё хутка стане цудоўна, будзе проста найкруцейшым хараством.



Пасля гэтых слоў я нахіліўся да Алюшы і прашаптаў ёй нешта на вуха. Ад гэтага яе твар прасвятлеў, але вам, дарагія чытачы, я гэтага пакуль не скажу, вядома ж, дзеля большай інтрыгі.



У гэты самы момант зазвінелі замкі i дзверы ў плывучую хатку адчыніліся.



– Канцлер чакае вас, – сказаў Логік, якога я лёгка пазнаў па пасмах рудых валасоў, што тырчалi з-пад маскі. – Спачатку мы завязем вас да каменя Рахптаха.



– Каменя каго? – спытаў я.



– Гэта камень татэмнай птушкі нашага канцлера. Калі вы задумалі забіць нашага лідэра, то Рахптах прыляціць і задзяўбе ворагаў, – сказаў воін у такім жа як у Логіка гарнітуры, аднак вельмі доўгія светлыя косы, і высокі галасок выдавалі жанчыну, мабыць, маладую.



– Маўчы, Марта, калі не пытаюцца, – абарваў спадарожніцу Логік. – А вы варушыцеся.



Ускорасці мы былі каля чарадзейнага, птушынага каменя – сапраўды вялізнага, не менш за два з паловай метраў у вышыню і трох метраў у даўжыню. Ляжала гэтае дзіцяня скалы пасярод густога гаю.



– Лезьце наверх, – распарадзіўся Логік.



Я дапамог Але ўлезці, а затым лёгка залез сам. Нашы суправаджаючыя сталі на варту вакол валуна.



– Працягнем нашу гутарку аб дэмакратыі. Тое, што адбываецца тут, Аля, дакладна не з'яўляецца дэмакратыяй. Хоць кіраўнік гэтага каралеўства чамусьці завецца канцлер – гэта толькі маска з пап'е-машэ. Кіруе тут абсалютны манарх.



– Не смей паклёпнічаць на канцлера! – паспрабаваў абарваць мяне Логік. – Мы свабодна абіраем яго сваім лідэрам кожны год, на Свята Перавыбрання.



– А вялікая бывае канкурэнцыя ў вашага кіраўніка падчас перавыбрання? – маё падступнае пытанне раззлавала Логіка яшчэ больш.



– Канкурэнтаў мы выбіраем з ліку злачынцаў, прысуджаных да смерці. Добраахвотна ніхто не згаджаецца. Толькі заўзяты паганец можа жадаць барацьбы за месца канцлера, калі цяперашні канцлер настолькі цудоўны. Выбраных канкурэнтаў мы заўсёды топім у балоце Апнаскумлаха. Але мы свабодная краіна, выбары – частка нашай традыцыі.



– Ясна. Насамрэч канцлер – абсалютны манарх! – запэўніў я сваіх слухачоў яшчэ раз.



Марта ледзь чутна кашлянула, каб схаваць смяшок, а Логік нахіліў галаву набок і пагразіў мне кулаком.



– Маўчаць! Я ж вам забараніў, – прахрыпеў чалавек у БДСМ шлеме, закіпеўшы, як чайнік.



– Цікавы свет у гэтых дзетак, але лепш бы мы не пападалі сюды. Думаеш, нас напаткала карма? – пацікавіўся я ў Алі.



– Адназначна! – голас дзяўчыны быў напоўнены сарказмам, як саспелая сліва сокам.



– Некаторым людзям жыццё сапраўды ўпарта раздае дарункі і сцеліць мяккія падушкі ў моманты падзенняў, а іншыя атрымліваюць амаль выключна сукаватае паленне пад ногі. Гэта найцікавейшы феномен. Часам, у сувязі з гэтым, кажуць аб «Законе бумеранга», ці матэрыяльнасці думак. Уся гэтая метафізіка сапраўды як быццам працуе, але толькі ў некаторых. Шчасліўчыкі часта не шануюць тое, што маюць, а калі жыццё нарэшце выдае ім даўно заслужаны выспятак яны, чамусьці, маральна руйнуюцца. Зрэшты, усе людзі часта не шануюць тое, што маюць, не толькі любімчыкі Фартуны.



– Мы верым, што наш лёс вызначае Рахптах, – сказала Марта.



– Скажы лепш навошта вы носіце гэтыя дзіўныя гарнітуры? – мне было вельмі цікава, без жартаў.



– Гарнітуры, калі не хлусіць, нязручныя, – вартаўніца перасмыкнула плячыма. – Але такая традыцыя. Мы не спрачаемся з традыцыяй. Галоўнае не зручнасць, а выкананне абавязку. Мы не маем паняцця, хто прыдумаў так хадзіць, але не адмяняць жа даўні звычай з-за нашага невуцтва.



– Цудоўна! А ці доўга чакаць гэтую вашу птушачку? – пацікавіўся я.



– Шчыра кажучы, ніхто ніколі не бачыў Рахптаха. Мы цвёрда верым, што ён існуе, ведаем, што ў яго ёсць двое дзяцей: Трыптах і Нахнах. У гэтай птушкі дзевяць галоў: вароны, чыжа, вераб'я, арла, жураўля, савы, дзятла, Браканьера, голуба.



– Прабач, ты сказала Браканьера? – удакладніла мая спадарожніца. – Гэта ж не птушка.



– Браканьер – адно са старажытных бажэстваў, якіх перамог і з'еў Рахптах, – Марта паправіла сваю скураную амуніцыю.



– Хопіць балбатаць з палоннымі! – прыкрыкнуў Логік і ваяўніца змоўкла. – Я арыентуюся па сонцах. Ужо вельмі хутка мы забярэм вас з каменя, калі Рахптах не з'явіцца.



– Можа дадзіце нам папіць? – спытаў я. – Ад тутэйшага паветра проста страшная сухасць раздзірае горла.



Логік прамаўчаў, але Марта адшпіліла павіслую на яе поясе пляшку і кінула нам. Вада была кіслявай, але, здаецца, прыдатнай.



Праз малы час нам сапраўды дазволілі спусціцца, бо Рахптах, як ні дзіўна, не аб'явіўся.



Мы хутка прыплылі да дому ўладцы. Рэзідэнцыя канцлера была большая за прытулак для злачынцаў. Сцены ўнутры пафарбаваны залатой фарбай. У канцлера ёсць нават пазалочаны трон, з падлакотнікамі ў выглядзе васьміногаў. Над тронам вісеў сцяг з прамяністай зоркай і надпісам «Kancleris» – асабісты штандар манарха тутэйшага каралеўства. Пахла палённай гумай.



Так, менавіта морды канцлера ўпрыгожвалі памяшканне цюрагі. Ён выглядаў так, як на партрэтах. Чорны гарнітур, недарэчная, жоўтая бабачка. Ён таксама насіў маску, але не акуляры, таму мы без праблем убачылі яго бессаромныя, бледна-блакітныя вочы, у глыбіні якіх не было ніякіх жывых іскрынак, а толькі пагроза застылых, ледзяных глыбінь – погляд тапельца, скрозь тоўшчу вады.



– Прадстаўцеся! – загадаў канцлер.



– Я – Тэд, а яна – Альфа, – адказаў я і ўзяў за руку сваю паплечніцу па зняволенні.



– Як вы патрапілі да нас, бліскучага народу Крэйдавых гор?



– Вы так называеце сябе, народ Крэйдавых гор? – спытала мая мілая муза і ўсміхнулася.



– Ваша справа адказваць, а не запытваць! Але менавiта так мы сябе называем. Прышэльцы клічуць нас крэйдавiкi.



– Мы трапілі сюды з дапамогай Пастэга, – сказаў я.



– Паняцця не маю, што гэта такое! – адказаў канцлер.



– Гэта не так проста растлумачыць… Аднак жа, мы нічога дрэннага не плануем супраць народа Крэйдавых гор, ці супраць самога ззяльнага канцлера, – я ветліва пакланіўся.



Гэта спадабалася чалавеку на троне.



– У нас зараз ідзе вайна з помслівымі ўлайгонамі. Мы захапілі частку іх тэрыторыі, але ўлайгоны небяспечныя. Яны люта супраціўляюцца. Вераломныя здраднікі! Жадалі напусціць на нас баявых мышэй, каб тыя загрызлі нашых немаўлят, падчас сну.



– Вы што ж, пан вярхоўны лідэр, нават самі верыце ў гэтыя трызненні? – удакладніў я.



– Зразумела! – выпаліў канцлер, але не стрымаў пры гэтым з'едлівую ўхмылку.



«Ну не, у гэтую ахінею ён сам сапраўды не верыць, цемрашальскі інфернал».



– У вас ваююць нават зняволеныя? – запытаў я.



– Зняволеныя, жанчыны, часам цяжарныя жанчыны, дзеці, і абсалютна ўсе мужчыны! Мы гатовы пакласці ўсіх, да апошняга салдата, дзеля выратавання нашай сакраментальнай краіны. Ахвяру ўславяць песнямі! Гераічная смерць пакутнікаў будзе глебай, якая сілкуе цюльпаны свабоды, дрэва незалежнасці, кусты дабрабыту. Мы схіляемся да думкі, што трэба забіць амаль усіх улайгонаў.



«Даволі-такі красамоўны. Здаецца, сапраўды верыць у найвысокую значнасць сваіх заваёў, хай і не дзеля абароны ад міфічных баявых мышэй, але дзеля нейкай сваёй, асаблівай, выключна важнай, місіі. Такіх фанатыкаў не спыняць гіганцкія ахвяры. Часам вар'яты нават гатовыя ахвяраваць сабой, хоць, менавіта гэты, як мне чамусьці здаецца, не гатовы».

 



– Усе людзі смецце, толькі адны – фанцікі ад цукерак, а іншыя – выкарыстаныя прэзерватывы. Аднак я не ўпэўнены, што гэты факт сам па сабе сведчыць за глабальны генацыд. А Ваша Светласць, па сутнасці, кажа пра генацыд.



– Мяне мала хвалюе меркаванне тых, хто ўварваўся ў наш край падчас вайны. Мы вас не клікалі, але, магчыма, вы будзеце нам карысныя. Прышэльцы, якія часам з'яўляліся раней, валодалі неверагоднай сілай. Давай праверым і тваю. Пабарукайся-ка вось з ім на руках.



Тыран паказаў на Логіка, які тут жа даскакаў да малюсенькага, авальнага століка, з пурпуровай стальніцай і паставіў туды руку, грымнуўшы локцем. Я падышоў да апанента. Ён схапіў маю далонь. Я не бодзібілдар, ніколі не быў майстрам армрэслінгу, не штурхаў штангу вагой дзвесце кілаграм.



– Пачынайце, – канцлер данёс да нас з Логікам свой наказ.



– Не зганьбуй наша вымярэнне, – шапнула мне Аля і злёгку ўсміхнулася.



Логiк адразу ж уключыўся ў барацьбу. Аднак я хутка адчуў, што па сіле ён прыкладна адпавядае адной з маіх мінулых дзяўчын. Аднойчы яна, дзеля жарту, прапанавала пазмагацца на руках. Нават абедзвюма рукамі і ўсёй вагой дзяўчына не змагла тады прыціснуць маю руку да лавачкі. Эх, было весела, мы вельмі смяяліся… А вось Логіку не да смеху. Ён пыхкае, чырванее, прыкладаючы ўсе намаганні, каб не падвесці свой народ, выканаць дэрэктыву ўладара – дэспата. Націскаю крыху мацней… Раз! Я перамог! Вось ужо рука суперніка вырываецца з маёй. Логік устае. Апусціўшы галаву ідзе ў кут залы. Канцлер раз'юшана пляскае ў ладкі. Нічога сабе! Я чэмпіён па армрэслінгу.



– Хараство, – звініць валадар тоненькім тэнарочкам. – Ты таксама вельмі магутны муж,. Ты будзеш нам карысны!



– Чым жа я магу быць карысны ганарліваму, цудоўнаму народу Крэйдавых гор?



– Як чым? Ты пойдзеш біцца супраць улайгонаў. Твая сіла дапаможа нашаму каралеўству.



– Я ж не ваяўнік.



– З такой сілай гэта не важна. А каб ты не сумняваўся і нікуды не рэціраваўся мы пакінем у сябе тваю сяброўку, мілую далоньку.



«Гэты ідыёт яшчэ і паэт».



– Вы не пакрыўдзіце яе, – мой цвёрды барытон напоўніў памяшканне.



– Альфа, ці як там яе клічуць, будзе сядзець у турме, а калі ты ўцячэш, мы ўтопім тваю пасію. Нам на яе пляваць.



– Прапанова ад якой нельга адмовіцца, Ваша Сіяцельства. Яна якраз у вашым манаршым стылі. Мабыць, пагаджуся, але заўважу, што вы прайграеце вайну і вас выціснуць з земляў улайгонаў.



– Тады мы прымемся страляць па іх з катапультаў, пабудаваных на нашай тэрыторыі, – прашамкаў канцлер, злосна вытарэшчваючыся мне ў вочы. – А ты, калі будзеш так шмат брохаць, дачакаешся дрэннага. Мы станем катаваць тваю дзеўку, пакуль ты будзеш рэзаць для нас улайгонаў. Ты гэтага хочаш, дурны Тэт?



– О не, Ваша Высокаблагароддзе, не чапайце маю добрую спадарожніцу, будзьце ласкавы. Тады я абавязкова буду вам карысны! – я падміргнуў Але, якая злёгку збялела і сціснула губкі.



– Рабі, што табе сказана! Хто ведае, можа яшчэ станеш пры мне генералам, калі будзешь сапраўды карысны.



Жыццё дэспата падобна анекдоту. Дэспат атрымлівае ўсё, але не можа ўтрымаць нічога, бо ў свеце ёсць нястомны абмежавальнік – смерць. Што яшчэ можа быць такім узнёсла трагічным і пошла пацешным а