Za darmo

Літоўскі хутарок

Tekst
iOSAndroidWindows Phone
Gdzie wysłać link do aplikacji?
Nie zamykaj tego okna, dopóki nie wprowadzisz kodu na urządzeniu mobilnym
Ponów próbęLink został wysłany

Na prośbę właściciela praw autorskich ta książka nie jest dostępna do pobrania jako plik.

Można ją jednak przeczytać w naszych aplikacjach mobilnych (nawet bez połączenia z internetem) oraz online w witrynie LitRes.

Oznacz jako przeczytane
Czcionka:Mniejsze АаWiększe Aa

Шлёпалі тыя буйныя каплі па возеры, раскідаючы дробныя пырскі, і ўкола возера ўжо ляжала яшчэ некалькі такіх фігурак.

Пачуўся з пад лесу грукат, конскі тупат, страляніна і крык.

Ядвіся прыльнула вокам да ваконца і ўбачыла: ад лесу на шасэ важка імчыцца конніца ў сініх мундзірах з флажкамі на канцы пік.

Ту-ту-ту-тук!..– Як гарохам, забарабаніла па сцяне хаты.

– Ядвіся! Ядвіся! – даляцеў голас са слязамі крыклівы знізу.

Дзяўчынка кінулася да лесвічкі.

Дзы-ынз! – пасыпалася вакенца, і ў дзіру са злыбедным свістам уляцела яшчэ некалькі куль.

Не паспела Ядвіська дабегчы з бацькам да пограба, як да хутарка наўскачка падляцелі нямецкія кавалерысты.

– Прусы, – уздрыгнула і акамянела дзяўчына і ўжо не магла адвесці застылых вачэй ад тых. Ногі неспадзявана аслаблі, дажа згібаліся, зрабілася сцюдзёна. I Ядвіся проці волі хрыпла і дужа ціха шапнула, узняўшы руку: – Не рушце!..

V. У Янавай хаце за сталом сядзяць нямецкія пехацінцы…

У Янавай хаце за сталом сядзяць нямецкія пехацінцы. П'юць кофе, малако, ядуць хлеб з маслам, яйкі. На лавах навалены шынелі, ранцы. У кутку – стрэльбы. На масту пасцелена салома. Каля столу стаіць Ян і гамоніць з салдатамі. Ад печы да столу бегае Ядвіська. Монця з маткаю на печы. Салдат жыд перакладае таварышам, што кажа гаспадар па-літоўску.

– Во, дзед, – кажа адзін салдат, – у вас, у Расіі, баюць, што ў нас ужо есці няма чаго. На-ка табе кавалачак хлеба, ці не бялей наш будзе, ха-ха. Скажы яму, Глюкман.

– Бярэце, бярэце, гаспадар, што ж,– гаворыць Глюкман, – пакаштуйце нашскага хлеба. Ян віхаецца і бярэ.

– Дзякую, браткі. А мы да чорнага прызвыклі.

– Дадай, Глюкман, што калі ў нас не хопіць хлеба, мы ў рускіх адбяром… Дзяўчына, даліце кофе!

Ядвіся зразумела, пачырванела і ўсміхнулася.

– Зараз, пане, зараз.

– Старому што ні кажы, ці ён вінават?

– Па-вашаму, Цымерман, стары не вінават? А ён жа паляк, ён не рускі, ён і гаварыць па-руску не ўмее, а чаму ідзе з рускімі на нас? Як ён жыве пад уладай рускіх? Як батрак, хлеба няма, а як брудна. I яны ўсе тут таксама. А ў Германіі ён чалавекам быў бы.

– Ведаеце,– заступаецца Глюкман,– ён паляк, але тутэйшы: па-польску тож не разумее, гаворыць па-літоўску. I ён нічога таго не разумее, дарма вы на яго. Ён жыве і жыве. Я жыў у Расіі, дык я знаю. Праўда, усе тут так. Яны простыя людзі, яны не разумеюць. Маладзенькі хлопчык шэпча вусатаму брудэру:

– А гэта дзяўчонка нічога сабе, адылі што на печы, яшчэ прыгажэйшая. А вусаты чуе і кажа:

– Глюкман! Растлумач запечнай дзяўчыне: няхай не баіцца, мы не з'ямо яе, няхай не хаваецца.

– Ай, ну што там, – кажа ім жыд, – пакіньце вы іх чапаць, ну, простыя, бедныя сабе людзі, і ўсё.

На двары чуецца гоман і стук. Уходзіць дзяншчык і крычыць:

– Ідзіце вы! Тут будзе кватэра панам лейтэнантам. Салдаты нездаволена спыняюць абед і рыхтуюцца выхадзіць. На стол кідаюць маркі. Іншыя датыкаюць пальцамі каскі і смяюцца Ядвісі.

Дзеншчыкі ўжо знайшлі галень і даюць у руку дзяўчыне, каб мяла. Уходзіць у хату афіцэр, ззаду яшчэ два.

– О-о-о! Тут нам будзе, паны, нядрэнна. Бруднавата, ды што зробіш?

– Дый наконт дзяўчонак надта ж ладна! Дзівеце, што за матэрыял.

– Дзеля паляпшэння заняпалых народаў і дзеля найлепшага прывіцця высшай нашай культуры фізічным шляхам.

– Паны! Заўсёды вы так. Яны ж могуць разумець па-нямецку.

– Эт! Адразу відаць, што вы не дужа даўно змянілі штацкі гарнітур на ваенны… Вы нас не разумееце.

– Ці я магу саромецца, – кажа другі,– гэтых дзікароў.

– Ну, літвін, забірай сваіх хатніх і выхадзі ў другую хату.

Так запанавалі на хутарку ў Шымкунаса немцы.

– Ну, што, як там, – пыталіся рускія салдаты ў сваіх разведчыкаў, што хадзілі далёка за Нёман.

– Ды як там, – адказвалі разведчыкі, – танцуюць немцы ў Марыампалі пад грамафоны, мірным людзям за ўсё-ўсякае штых да грудзей, а дзяўчын ды маладзіц крыўдзяць.