Za darmo

Бывалы Юр у Менску

Tekst
iOSAndroidWindows Phone
Gdzie wysłać link do aplikacji?
Nie zamykaj tego okna, dopóki nie wprowadzisz kodu na urządzeniu mobilnym
Ponów próbęLink został wysłany

Na prośbę właściciela praw autorskich ta książka nie jest dostępna do pobrania jako plik.

Można ją jednak przeczytać w naszych aplikacjach mobilnych (nawet bez połączenia z internetem) oraz online w witrynie LitRes.

Oznacz jako przeczytane
Бывалы Юр у Менску
Czcionka:Mniejsze АаWiększe Aa

Карусь Каганец
БЫВАЛЫ ЮР У МЕНСКУ

– Трэк… мг… трэк… трэба пайсці за імі паглядзець, што такое трэк, бо хоч не мала свету з'ездзіў, а трэка не бачыў.

Так размышляў Юрко Мілюк, ідучы па самай доўгай вуліцы нашага горада.

– А бач!.. Здаецца, Пракоп?

– Ён самы, а вы чы не Юры Мілюк?

– Але ж.

– А я і не пазнаў бы, каб не загаварылі.

– Бо даўно ж і бачыліся, гэта ж яшчэ як я на Капказі не быў. А ты тутака служыш, чы што?

– А як жа, вось у гэтым доме дворнікам, а вы докуль ідзеце?

– А вось іду трэка пабачыць, што за штука такая. Іду – чую, гэтыя паны кажуць да сябе: «Пойдзем на трэк». Я думаю, што за трэк, і пайшоў за імі назіркам. А ты бачыў калі трэк?

– А-ей, чы раз!.. Толькі там дарам не пусцяць, трэба білет браці.

– А шмат плаціці трэба?

– Не лішняе… па залатоўцы.

– А можа маеш час, так пойдзем разам, я і за цябе заплачу?!

– Ну што ж, хадзема! Ну што ў вас чуваць? Здаровы ўсе?

– Ат, што… Ад ліха ціха, добрага не чуваць. Жывём сяко-тако, дзякаваць богу. А гэта што за гай?

– Губернатарскі сад называецца, тут гарадскія гуляць ходзяць. Тутака і трэк, і тэатр ё, і рэстаран… Вось і трэк. Тутака ў гэтай будцы білеты браць трэба.

– А дзе гэта музыка іграе?

– А тутака ж на трэку…

– Так на ж табе, Пракоп, дзве залатоўкі, вазьмі білеты! Чы бачыш які кленнік харошы?.. Эх каб мне такі.

– Та вот лепей пойдзем! Наце білет! Толькі схавайце добра, каб не згубіці!

– А гэта што за паветка? Там нейкія цацкі відаць.

– Гэта тут у цэль страляюць, у гэтыя цацкі.

– Хіба яны плату вялікую бяруць за гэта, бо адкуль жа б гэтых цацак набралася!

– Та з гэтай стрэльбы нічога не папсуеш, толькі лясне, як бы гарошынай кінуў. А бяруць, добра не ведаю колькі, здаецца, чы ні па грыўні, а мо і па саракоўцы… не ведаю.